Жывучы пад дзяржаўнаю цэнзурай і кантролем, беларускія кінематаграфісты доўгі час шукалі шляхі аб'яднання. Беспрэцэдэнтныя масавыя рэпрэсіі падчас і пасля пратэстаў супраць сфальсіфікаваных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе зрабілі калектыўную салідарнасць непазбежнай і яшчэ больш пераканалі нас выступаць супраць любых формаў дзяржаўнай супрацы.
Ідэя стварыць арганізацыю нарадзілася пасля пачатку вайны ва Украіне ў 2022 годзе. Больш за 130 беларускіх кінематаграфістаў падпісалі 1 сакавіка калектыўную заяву, у якой асудзілі ваенную агрэсію Расеі супраць Украіны. З таго часу мы ўсе працягвалі сутыкацца з цяжкасцямі паасобку і адчувалі, што павінны абʼяднацца на знак салідарнасці, каб сфармаваць адзіны фронт. Усё гэта заахвоціла нас стварыць юрыдычную структуру, якая магла б адзіным голасам выступаць ад імя незалежных беларускіх кінематаграфістаў.