Навіны
Беларускія кінапраекты былі прэзентаваныя на Еўрапейскім кінарынку Berlinale
16 лют 2025
Беларуская незалежная кінаакадэмія (BIFA) правяла другую сесію пітчынгу на Еўрапейскім кінарынку (EFM) Берлінскага міжнароднага кінафестывалю. Дзесяць поўнаметражных праектаў беларускіх аўтараў былі прэзентаваныя міжнароднай прафесійнай супольнасці ў Martin Gropius Bau у Берліне 15 лютага 2025 года.

Кінаэксперты і фільммэйкеры склалі спіс 50 найлепшых беларускіх фільмаў за ўсю гісторыю
17 снеж 2024
Рэйтынг найлепшых беларускіх фільмаў за ўсю гісторыю склалі кінаэксперты і дзейныя фільммэйкеры з ініцыятывы Беларускай незалежнай кінаакадэміі (BIFA). Спіс падрыхтавалі да 100-годдзя беларускага кіно, што адзначаюць сёлета 17 снежня.

Адабраныя ўдзельнікі пітчынгу беларускіх кінапраектаў на Еўрапейскім кінарынку Berlinale
13 снеж 2024
На Еўрапейскім кінарынку 75-га Берлінскага міжнароднага кінафестывалю будуць прэзентаваныя 10 праектаў поўнаметражных фільмаў беларускіх аўтараў. Пітчынг на EFM для міжнароднае кінасупольнасці ўжо другі раз ладзіць Беларуская незалежная кінаакадэмія. Падзея адбудзецца 15 лютага 2025 году ў галоўным будынку Еўрапейскага кінарынку – Martin Gropius Bau.

Беларуская незалежная кінаакадэмія збірае праекты для чарговага пітчынгу на Еўрапейскім кінарынку «Берлінале»
30 каст 2024
Беларуская незалежная кінаакадэмія запрашае рэжысёраў дасылаць свае кінапраекты на розных стадыях працы ў якасці заявак на ўдзел у чарговым пітчынгу для міжнароднай кінасупольнасці. Падзея мае адбыцца ў межах Еўрапейскага кінарынку 75-га Берлінскага міжнароднага кінафестывалю ў лютым 2025 года. З дасланых заявак да пітчынґу будуць адабраныя да дзесяці ўдзельнікаў.

МАСТАКІ ЗА АНДРЭЯ
25 жнів 2024

Мы заклікаем сербскія ўлады не дапусціць экстрадыцыі рэжысёра Андрэя Гнёта ў Беларусь, дзе яму пагражае зняволенне, катаванні і нават смяротнае пакаранне.


Нам патрэбны незалежны “Белсат”!
31 ліп 2024
Беларуская незалежная кінаакадэмія выказвае падтрымку тэлеканалу
Беларуская незалежная кінаакадэмія (BIFA) падпісала дакумент аб заснаванні Федэрацыі кінаакадэмій Еўропы (FACE)
16 ліп 2024

Еўрапейскія кінаакадэміі аб'ядналіся ў Федэрацыю

Вызваліце ​​Андрэя Гнёта! Тэрміновы заклік аб вызваленні беларускага рэжысёра Андрэя Гнёта
11 ліп 2024
Беларуская незалежная кінаакадэмія патрабуе вызваліць з сербскай турмы рэжысёра і актывіста Андрэя Гнёта і не экстрадаваць яго ў Беларусь. Там яму пагражае зняволенне, катаванні і нават смяротнае пакаранне.
Беларуская незалежная кінаакадэмія арганізуе пітчынг на Еўрапейскім кінарынку Berlinale
1 лют 2024
Пітчынг беларускіх кінапраектаў адбудзецца 16 лютага ў межах Еўрапейскага кінарынку 74-га Берлінскага міжнароднага кінафестывалю. Для ўдзелу былі адабраныя 7 праектаў ігравога, дакументальнага і анімацыйнага поўнаметражнага кіно на розных этапах працы. Да EFM аўтараў будуць рыхтаваць запрошаныя кінаакадэміяй эксперты з Фінляндыі і Італіі Леэна Пасанэн і Стэфана Тэальдзі.

Беларускія незалежныя кінематаграфісты адкрылі індустрыйную праграму на DOK Leipzig
9 каст 2023
Індустрыйная праграма DOK Leipzig адкрылася 9 кастрычніка з удзелам прадстаўнікоў Беларускай незалежнай кінаакадэміі. Сузаснавальнікі ўзялі ўдзел у панэльнай дыскусіі «Перамешчаныя дыктатурай і вайною: беларускія незалежныя кінематаграфісты ў Еўропе». Мэтаю было прыцягнуць увагу да беларускіх дакументалістаў у выгнанні на фоне абвастрэння палітычнага клімату ў краіне і абмежаванняў свабоды творчасці.