Стаць сябрам

Беларуская незалежная кінаакадэмія яднае беларускіх кінематаграфістаў як у краіне, гэтак і за мяжою. Сяброўства адкрытае для фізічных або юрыдычных асобаў, якія адпавядаюць крытэрам акадэміі ды прымаюць прынцыпы арганізацыі, выкладзеныя ў статуце, а таксама згаджаюцца выконваць пастановы генеральнай асамблеі і кіраўніцтва.

У якіх прафесійных катэгорыях можна стаць сябрам Беларускай незалежнай кінаакадэміі?

 Катэгорыя 1: прадстаўнікі кінаіндустрыі, грамадзяне Беларусі, якія бралі ўдзел у стварэнні аднаго або некалькіх поўнаметражных ігравых фільмаў, двух або больш кароткаметражных і/або дакументальных і/або анімацыйных фільмаў (пачынаючы з 1991 года), паказаных публічна (распаўсюджваліся ў кінатэатрах або онлайн на адной з асноўных стрымінгавых платформаў не менш за адзін тыдзень ці бралі ўдзел у міжнародных кінафестывалях, акрэдытаваных Амерыканскаю кінаакадэміяй «Оскар» і/або BAFTA і/або FIAPF).
У гэтую катэгорыю ўваходзяць сцэнарысты, рэжысёры, кінематаграфісты, дызайнеры-пастаноўшчыкі, кампазітары, рэжысёры-мантажу, гукарэжысёры і прадзюсары. Умовы для актораў і акторак такія: галоўныя ролі ў адным або некалькіх поўнаметражных фільмах, двух або больш кароткаметражных фільмах, ролі другога плану ў двух або больш поўнаметражных фільмах або трох ці больш кароткаметражных фільмах.

 Катэгорыя 2: кінакрытыкі, прадстаўнікі кінафестываляў і дыстрыб'ютары.
Кандыдаты гэтай катэгорыі павінны прыкласці да заяўкі дзве рэкамендацыі ад сябраў Беларускай незалежнай кінаакадэміі.

 Катэгорыя 3: дзеячы культуры, мастацтва і кінематографу (грамадзяне як Рэспублікі Беларусь, гэтак і замежных краінаў), якія зрабілі значны ўнёсак у развіццё або папулярызацыю беларускай кінаіндустрыі.

Што трэба зрабіць, каб падаць заяўку на ўступленне ў кінаакадэмію?

– Запоўніце і падпішыце заяўку.
– Далучыце аўтабіяграфію, фільмаграфію па-беларуску і па-англійску, свой фотаздымак.
– Далучыце любыя дадатковыя дакументы, калі яны патрабуюцца.
– Адпраўце заяўку з усёй дадатковай інфармацыяй на электронны адрас belfilmacademy@gmail.com.
– У электронным лісце з заяўкаю пазначце, калі ласка, зручна вам быць публічным сябрам кінаакадэміі ці вы аддаяце перавагу ананімнасці.

Кіраўніцтва прагаласуе за зацвярджэнне або адмову ў сяброўстве цягам аднаго месяца з моманту атрымання заяўкі і паведаміць пра гэта асобе, якая яе падала."
Як толькі вы станеце сябрам Беларускай незалежнай кінаакадэміі
– Разам з сяброўствам вы атрымліваеце права галасаваць у Беларускай незалежнай кінаакадэміі.
– Вам неабходна будзе зрабіць штогадовы ўнёсак памерам 20 еўраў за актуальны фінансавы год на рахунак Кінаакадэміі (пачынае прымаць унёскі з 2024 года).
– У вас будзе права быць абраным у кіраўніцтва Беларускай незалежнай кінаакадэміі.

Любы сябра Кінаакадэміі можа выйсці са складу па пісьмовай заяве.

Генеральная асамблея можа выключыць сябра, дзейнасць якога, на яе думку, супярэчыць мэтам Кінаакадэміі або палажэнням статуту. Дзве траціны прысутных на генеральнай асамблеі павінны прагаласаваць за выключэнне сябра з Кінаакадэміі.