50 найлепшых беларускіх фільмаў

У 2024-м нашаму кіно спаўняецца 100 гадоў: 17 снежня 1924 году была створаная кінастудыя «Белдзяржкіно».
Беларуская незалежная кінаакадэмія (BIFA) правяла апытанне наконт найлепшых беларускіх фільмаў за ўсю гісторыю, запрасіўшы 49 экспертаў: рэжысёраў, кіназнаўцаў, кінакрытыкаў, куратараў ды іншых. Вось 50 стужак, якія набралі найбольшую колькасць згадак у індывідуальных спісах.
Вясковы падлетак далучаецца да партызанскага атраду і трапляе ў пекла вайны.
Звышкіно як увасабленне звышлітаратуры, адкрытай і запісанай беларускімі аўтарамі ананімны кінакрытык, кіназнаўца і культуролаг

Маскоўскі міжнародны кінафестываль | «Залаты прыз» і прэмія ФІПРЭССІ, 1985
Венецыянскі міжнародны кінафестываль | спецыяльны паказ, 1985; прыз за найлепшы адрэстаўраваны фільм, 2017
«Беларусьфільм», «Мосфильм» – СССР
Ідзі і глядзі
Элем Клімаў, 1985
1
Чырвонаармеец сілком забірае юнака ў партызаны. Беларуская сялянка выходжвае немца. Партызан уваходзіць у давер да маленькага сына антыкамуніста.
Выклік савецкаму клішэ “рэспублікі-партызанкі” ў выглядзе травесційнага прадстаўлення “партызанскага краю” ананімная мастацтвазнаўца

Міжнародны кінафестываль у Ротэрдаме | пазаконкурсная праграма, 2004
Маскоўскі міжнародны кінафестываль | праграма «Перспектывы», 2004
Міжнародны кінафестываль у Карлавых Варах | конкурсная праграма East of the West, 2005
Глядзець: YouTube
Студыя «Навігатар» – Беларусь
Акупацыя. Містэрыі
Андрэй Кудзіненка, 2004
2
Этнограф селіцца ў палескім маёнтку, чыя гаспадыня верыць у злы прывід лідара паўстання.
Захапляльная і вельмі атмасферная экранізацыя знакамітай аповесці Уладзіміра Караткевіча, якая не баіцца быць адрознай ад першакрыніцы Тарас Тарналіцкі, журналіст

Манрэальскі міжнародны кінафестываль | прыз журы, 1980
Глядзець: YouTube
«Беларусьфільм» – СССР
Дзікае паляванне караля Стаха
Валерый Рубінчык, 1980
3
На заданне партызанаў хлопец выпраўляецца да сельскага механіка па выбухоўку.
Гэты фільм, напэўна, самы важны для мяне. Ён нават не пра вайну, а пра ўнікальную асаблівасць беларуса заставацца сябрам толькі самому сабе, калі ўвесь час то захад, то ўсход замінае жыць Арцём Лобач, рэжысёр

Венскі міжнародны кінафестываль | рэтраспектыўная праграма, 2019
Глядзець: YouTube
«Беларусьфільм» – СССР
Цераз могілкі
Віктар Тураў, 1965
4
Ажылы драўляны хлопчык адмаўляецца ісці ў школу і становіцца ахвяраю лялькавода-садыста і жывёлінаў-жулікаў.
Антытаталітарная казка пра тое, як стаць чалавекам, сапраўдны чароўны ліхтар Максім Буйніцкі, рэжысёр

Глядзець: YouTube
«Беларусьфільм» – СССР
Прыгоды Бураціна
Леанід Нячаеў, 1976
5
Нацысты спрабуюць раскалоць арыштаваных падпольнікаў, кінуўшы цень здрады на аднаго з іх.
Лабірынтавая партызанская готыка, вострая, пранізлівая і трапяткая ананімны кінакрытык, кіназнаўца і культуролаг

Глядзець: YouTube
«Беларусьфільм» – СССР
Усходні калідор
Валянцін Вінаградаў, 1967
6
Хуліганская групоўка з чыгуначнага паселішча пераследуе гарадскіх хіпі, мэталістаў і неанацыстаў.
Такіх свабодных часоў у Беларусі больш не было, некалькі пакаленняў змянілася, але гэтак жа, як герой фільму, не здолелі сфармуляваць сваіх жыццёвых прынцыпаў Максім Буйніцкі, рэжысёр

Глядзець: YouTube
«Беларусьфільм» – СССР
Мяне завуць Арлекіна
Валерый Рыбараў, 1988
7
Былы настаўнік распаўсюджвае рэкламныя ўлёткі і купляе латарэйны білет у надзеі трапіць з Мазыра на Мальдывы.
Пяшчота і паэзія беларускіх будняў Міхал Сандыга, кінакрытык

Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» | найлепшы ігравы фільм у нацыянальным конкурсе, 2017
Міжнародны кінафестываль у Марсэлі | прыз за найлепшы дэбютны фільм, прыз імя Рэно Віктора, адмысловае згадванне ў міжнародным конкурсе, адмысловае згадванне журы «Надзея Марсэлю», 2018
Глядзець: DaFilms
Юлія Шатун – Беларусь
Заўтра
Юлія Шатун, 2017
8-9
Звычайны гопнік выпадкова трапляе ў кулуары беларускай апазіцыі.
Анархісцкая падрыўная сатыра беларускага рэжыму і ліберальнай апазіцыі Аляксей Барысёнак, куратар

Глядзець: Vimeo
Navinki Home Video – Беларусь
Случай з пацаном
Сяргей Лабан, 2001
8-9
Жыхары некалі вольнага Гораду майстроў паўстаюць супраць герцага-прыгнятальніка.
Гармонія казачнай драматургіі і ўмоўнага выяўленчага рашэння Яўген Марголіт, кіназнаўца

Глядзець: YouTube
«Беларусьфільм» – СССР
Горад майстроў
Уладзімір Бычкоў, 1966
10-15
Мінская дыджэйка праўдамі і няпраўдамі дамагаецца амерыканскай візы.
Вясёлая хіпстарская камедыя сталення, якая свядома абыгрывае ўсе магчымыя постсавецкія клішэ. Мантажная сцэна “салат аліўе і кухня”, прымеркаваная да хаўс-музыкі 1990-х гадоў, уяўляе сабой іранічнае відовішча рытму і колеру Гэлеэн Хэрытсэн, дырэктарка кінафестывалю goEast

Міжнародны кінафестываль у Карлавых Варах | конкурсная праграма East of the West, 2018
Адэскі міжнародны кінафестываль | гран-пры «Залаты Дзюк», 2018
Лонданскі кінафестываль | пазаконкурсная праграма, 2018
Demarsh Films, Turnstyle TV, Unfound Content, Fusion Features, Vice Media, Inspiration Films, Crystal Goose – Беларусь, Нямеччына, ЗША, Расія
Крышталь
Дар’я Жук, 2018
10-15
Нёман падмывае вёску, пакуль яе жыхары змагаюцца з непаслухмянымі каровамі.
Чыстая паэзія памежж Максім Жбанкоў, медыяактывіст і культурніцкі аналітык

Міжнародны кінафестываль «Пасланне да чалавека» ў Санкт-Пецярбурзе | прыз за найлепшы кароткаметражны дакументальны фільм, 2002
Міжнародны кінафестываль у Карлавых Варах | конкурсная праграма дакументальнага кіно, 2002
Кракаўскі кінафестываль | конкурсная праграма кароткаметражнага дакументальнага кіно, 2003
Намінацыя ў катэгорыі «Найлепшы кароткаметражны фільм» на прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі | 2003
Глядзець: YouTube
«Летапіс», «Беларусьфільм» – Беларусь
Мы жывем на краі
Віктар Аслюк, 2002
10-15
Дзед-камуніст і ўнук-стрыптызёр жывуць у адной кватэры і спрачаюцца пра жыццё і краіну.
Кранальны аповед аб суіснаванні кантрастаў, аб тым, як мінулая эпоха забірае ў палон будучую і як сучасная тузаецца ў брутальных сутыкненнях мараў з рэчаіснасцю ананімная мастацтвазнаўца

Міжнародны кінафестываль goEast у Вісбадэне | прэмія ФІПРЭССІ, 2019
Канадскі міжнародны фестываль дакументальнага кіно Hot Docs | пазаконкурсная праграма, 2019
Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» | адмысловы прыз журы ў конкурсе дакументальнага кіно, 2019
Глядзець: YouTube
Studio Sonica for Belsat – Беларусь, Польшча
Стрыптыз і вайна
Андрэй Куціла, 2019
10-15
Захар Кудзін пераносіць на палатно абстрактны ЖЭС-арт з муроў гораду. Мінакі задаюць яму пытанні.
Партрэт мастака, які стаў партрэтам краіны Міхал Сандыга, кінакрытык

Кракаўскі кінафестываль | конкурсная праграма польскага дакументальнага кіно, 2019
Рыжскі міжнародны кінафестываль/Artdocfest | прыз за найлепшую рэжысуру, 2019
Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» | спецыяльны дыплом гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў Беларускага саюзу кінематаграфістаў, 2019
Пераможца Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас» у катэгорыі «Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм» | 2022
Глядзець: Vodblisk
DI Factory, TVP, Square Film Studio, Volia Films – Беларусь, Польшча
Чыстае мастацтва
Максім Швед, 2019
10-15
Старшакласнікі з разбуранага гораду вітаюць перамогу і сціпла робяць планы на будучыню.
Велічны і меланхалічны шэдэўр сусветнага кінамадэрнізму аб ціхім шчасці новага жыцця пасля апакаліпсісу Мікіта Лаўрэцкі, рэжысёр

Глядзець: YouTube
«Беларусьфільм» – СССР
Я родам з дзяцінства
Віктар Тураў, 1966
10-15
Браты з вёскі пад знос дзеляць будучую гарадскую нерухомасць, а таксама жонку аднаго з іх.
Акрэслівае праблемы ўрбанізацыі і адрыву ад каранёў праз няпросты жыццёвы лёс і гісторыі кахання Андрэй Каралевіч, прадзюсар

Глядзець: YouTube
«Беларусьфільм» – СССР
Белыя росы
Ігар Дабралюбаў, 1984
16-17
Пажылая вясковая пара трывае здзекі немцаў і паліцаяў, паралельна ўспамінаючы даваенныя здзекі камуністаў.
Міхаіл Пташук як Рыдлі Скот: вам можа не падабацца тое, што ён здымае, але не прызнаць, што ён класны рэжысёр, немагчыма Алена Сойка, журналістка

Глядзець: YouTube
«Беларусьфільм» – СССР
Знак бяды
Міхаіл Пташук, 1987
16-17
Маці-актывістка расследуе падазроную смерць сына ў войску. Маладыя тусоўшчыкі спрабуюць пазбегнуць прызыву.
Моцны аналіз мілітарысцкага тупіку, у якім захрасла беларускае грамадства Аляксей Палуян, рэжысёр і сцэнарыст

Капэнгагенскі міжнародны фестываль дакументальнага кіно CPH:DOX | найлепшы фільм міжнароднай конкурснай праграмы, 2023
Кракаўскі кінафестываль | прыз глядацкіх сімпатыяў, 2023
Фестываль дакументальнага кіно ў Амстэрдаме | пазаконкурсная праграма, 2023
Намінацыя ў катэгорыі «Найлепшы дакументальны фільм» на прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі | 2023
Folk Film, Sisyfos Film Production, Voka Films – Швецыя, Нарвегія, Украіна
Радзіма
Ганна Бадзяка і Аляксандр Міхалковіч, 2023
18
На першым тындэр-спатканні хлопец і дзяўчына, жанатыя ў рэальным жыцці, перамываюць костачкі сваім «былым».
Фільм-стэндап, фільм-падкаст, фільм-дылема – 2021 Аляксандр Шустэр, журналiст

Лісабонскі міжнародны фестываль дакументальнага кіно Doclisboa | найлепшы фільм міжнароднай конкурснай праграмы, 2023
Пераможца Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас» у катэгорыі «Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм» | 2024
Глядзець: YouTube
Мікіта Лаўрэцкі – Беларусь
Спатканне ў Мінску
Мікіта Лаўрэцкі, 2022
19-20
Медсястра, тэлефаністка, падпольніца ды іншыя жанчыны расказваюць пра жорсткасць, каханне і руціну на вайне.
Найлепшы беларускі тэлесерыял ад мастадонта дакументальнага кіно і нобэлеўскай лаўрэаткі Максім Швед, рэжысёр

Міжнародны фестываль дакументальнага і анімацыйнага кіно ў Ляйпцыґу | «Срэбны голуб», 1983
Глядзець: YouTube
«Летапіс», «Беларусьфільм» – СССР
У вайны не жаночы твар
Віктар Дашук, 1981–1984
19-20
Старшакласніца падтрымлівае цяжарную, здаецца, сяброўку і загнобленага сябра, але хутка ёй самой спатрэбіцца яшчэ большае падтрыманне.
Жывы фільм з поўнымі любові людзьмі Андрэй Кашперскі, рэжысёр

Варшаўскі міжнародны кінафестываль | адмысловае згадванне журы конкурснай праграмы «Вольны дух», 2019
Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» | спецыяльны паказ, 2019
Ётэборгскі кінафестываль | пазаконкурсная праграма, 2020
Пераможца Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас» у катэгорыі «Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм» | 2022
Глядзець: Vodblisk
ART Corporation – Беларусь
II
Улада Сянькова, 2019
21-26
Беларус і італьянка ўцякаюць з нямецкага палону і ўлюбляюцца на фоне альпійскіх пейзажаў.

Маскоўскі міжнародны кінафестываль | рэтраспектыўная праграма, 2020
Глядзець: YouTube
«Беларусьфільм» – СССР
Альпійская балада
Барыс Сцяпанаў, 1966
21-26
Інцэл-эстэт запрашае на лецішча нічога не падазравалых дзяўчат, каб пазбавіцца цнатлівасці.
Вельмі хіпстарскі фільм, які добра паказвае эпоху “залатой моладзі”. Так, мода ў Беларусі своеасаблівая і хіпстары ў нас спецыфічныя Таня Свірэпа, рэжысёрка

Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» | найлепшы ігравы фільм у нацыянальным конкурсе, 2015
Міжнародны кінафестываль goEast у Вісбадэне | спецыяльны паказ, 2016
Глядзець: YouTube
Мікіта Лаўрэцкі – Беларусь.
Беларускі псіхапат
Мікіта Лаўрэцкі, 2015
21-26
Бедны хлопец і сын заможнага селяніна канкуруюць за ўвагу дзяўчыны ў палескай вёсцы, якая рыхтуецца да савецкага «перамеру» зямлі.
Калі здымалі гэты фільм, мяне яшчэ не было. А калі я прыехаў на беларускае Палессе, то я там адчуваў сябе як у жывым музеі. І гэты фільм для мяне не пра сцэнар ці драматургію. Я яго гляджу як дакументальны, ён зноў-такі пра тое, што паміж Арцём Лобач, рэжысёр

Міжнародны кінафестываль у Карлавых Варах | прыз за найлепшы акторскі ансамбль, 1982
Глядзець: YouTube
«Беларусьфільм» – СССР.
Людзі на балоце
Віктар Тураў, 1982
21-26
Прывід у белай масцы і чырвонай сукенцы моўчкі назірае за хадою беларускага паўстання.
Адзін з самых кранальных і паэтычных дакументальных нарысаў пра беларускае паўстанне 2020 году Аляксей Барысёнак, куратар

Міжнародны кінафестываль у Ротэрдаме | праграма паказаў для прэсы і індустрыі, 2022
Міжнародны кінафестываль Artdocfest у Рызе | адмысловае згадванне журы, 2022
Таллінскі кінафестываль «Цёмныя ночы» | пазаконкурсная праграма «Кветкі не маўчаць. Фільмы беларускага супраціву», 2022
Пераможца Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас» у катэгорыі «Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм» | 2024
Les Steppes Productions – Францыя, Вялікая Брытанія.
Мара
Саша Кулак, 2022
21-26
Юная сірата і ейная суседка-ўдава застаюцца без сродкаў да існавання ды бяруцца за секс-працу.
Для мяне стала адкрыццём, што такое маглі зняць у Беларусі, якая амаль увесь час існавання была пад жорсткаю цэнзураю Таня Свірэпа, рэжысёрка

Глядзець: Internet Archive
«Белдзяржкіно» – СССР.
Прастытутка
Алег Фрэліх, 1927
21-26
Летуценны падлетак уцякае з музузводу авіявучэльні на фронт у час амаль скончанай вайны.
Уражальнае спалучэнне трагедыі, лірызму і рэалізму ананімны рэжысёр

Глядзець: YouTube
«Беларусьфільм» – СССР
Вянок санетаў
Валерый Рубінчык, 1977
27-32
Зняволеныя жанчыны ў межах сацыяльнага праекту рыхтуюць у турме спектакль пра пацыентак псіхіятрычнай лякарні.
Дакументальная стужка з Гомельскай калоніі, у якой аўтарка прабілася за, падавалася б, недасяжныя муры і паказала свет унутры праз вельмі кранальную і чалавечую прызму Мара Тамковіч, рэжысёрка і сцэнарыстка

Фестываль дакументальнага кіно ў Амстэрдаме | конкурсная праграма «Першае з’яўленне», 2017
Кракаўскі кінафестываль | адмысловае згадванне журы міжнароднага конкурсу, 2018
Лаўрэат I Нацыянальнай кінапрэміі Беларусі ў намінацыі «Найлепшы неігравы фільм» | 2018
Першая кінавідэакампанія – Беларусь
Дэбют
Анастасія Мірашнічэнка, 2017
27-32
Чацвёра партызанаў выпраўляюцца выконваць бессэнсоўны загад падарваць нікому не патрэбны вясковы мост.
Экранізацыя аповесці Васіля Быкава, дзе канчаткова дэканструяваны афіцыйны партызанскі міф ананімная культуралагіня

Глядзець: YouTube
Студыя імя Ю. Тарыча, «Беларусьфільм» – СССР
Круглянскі мост
Аляксандр Мароз, 1989
27-32
Народны паэт нечакана гіне, разбіўшыся аб гранітную падлогу гатэлю «Масква». Разгадка – ува ўсёй ягонай біяграфіі і творчым шляху.
Самы фенаменальны зліў фільму ў нашай частцы свету. Зліў адбыўся ў вельмі ўдалы момант і ператварыў фільм у адметны грамадскі феномен, які пераклікаўся з настроем часу Антось Сівых, мастак, вынаходнік і кінематаграфіст

«Беларусьфільм» – Беларусь
Купала
Уладзімір Янкоўскі, 2020
27-32
Бязродны сірата разблакуе жахлівыя ўспаміны з канцлагеру-кіндэргайму, трапіўшы на пасяджэнні суда над калабарацыяністамі.

«Беларусьфільм» – СССР
Сведка
Валерый Рыбараў, 1986
27-32
Акторы андэграўнднага тэатру бяруць удзел у мірных пратэстах і абдумваюць магчымасць ад’езду з краіны.
Вельмі кранальны партрэт масавых пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў Лукашэнкам у 2020 годзе. Дагэтуль не магу зразумець, як кінааператарам удалося злавіць такія эстэтычныя кадры сярод мітусні Гэлеэн Хэрытсэн, дырэктарка кінафестывалю goEast

Берлінскі міжнародны кінафестываль | праграма Berlinale Special, 2021
Капэнгагенскі міжнародны фестываль дакументальнага кіно CPH:DOX | пазаконкурсная праграма, 2021
Фестываль дакументальнага кіно ў Амстэрдаме | пазаконкурсная праграма, 2021
Пераможца Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас» у катэгорыі «Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм» | 2024
Living Pictures Production – Нямеччына
Смеласць
Аляксей Палуян, 2021
27-32
33–50:
У апошні дзень вакацыяў школьнік гартае мэмы, гуляе па Кастрычніцкай і абмяркоўвае з прыяцелямі стэндап.
У мяне быў такі ж дзень Андрэй Кашперскі, рэжысёр

Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» | нацыянальны конкурс, 2019
Міжнародны кінафестываль у Котбусе | пазаконкурсная праграма, 2020
Мікіта Аляксандраў і Юлія Шатун – Беларусь
Апошні дзень гэтага лета
Мікіта Аляксандраў і Юлія Шатун, 2019
Пасля сустрэчы з феміністкамі ў Берліне беларускія кінематаграфісткі размаўляюць з звычайнымі рабочымі жанчынамі па ўсім былым СССР.
Страшэнны партрэт распаду Савецкага Саюзу з феміністычнага пункту гледжання. Грубы, жахлівы, магутны. Адзін з найважнейшых фільмаў, які выйшаў з так званага постсавецкага рэгіёну Гэлеэн Хэрытсэн, дырэктарка кінафестывалю goEast

Берлінскі міжнародны кінафестываль | праграма «Панарама», 1993
Міжнародны кінафестываль goEast у Вісбадэне | рэтраспектыўная праграма, 2022
Глядзець: YouTube
Анімацыйны беларускі цэнтр, Брэменскі інстытут кіно і тэлебачання – Беларусь, Нямеччына
Аранжавыя камізэлькі
Юрый Хашчавацкі, 1993
Група археолагаў на чале з будучым палітыкам Зянонам Пазняком знаходзяць масавае пахаванне ў лесе каля Мінску.
Такім я бачу класічны беларускі дакументальны фільм – вельмі важны для сусвету, вельмі важны, каб разумець, чаму мы, беларусы, такія. Сумны, з легендарнымі героямі і які большасць не глядзела ды не паглядзіць Максім Швед, рэжысёр

Дзяржаўная прэмiя Рэспублiкi Беларусь імя Кастуся Калiноўскага | разам з фільмамі Міхаіла Жданоўскага «Жаўрукi Беларусi» і «Успамiн пра Мiколу Равенскага», 1994
«Летапіс», «Беларусьфільм» – СССР
Дарога на Курапаты
Міхаіл Жданоўскі, 1990
Іван Індыкоў прыязджае з вёскі ў Мінск па спадчыну ад багатага дзядзькі, але робіцца ахвяраю махляроў.
Гэты фільм выбіраю за эклектыку. Агратрэш, крамбамбуля, Валадарка, папарацы і групіз, аэрапорты і сусветная змова Антось Сівых, мастак, вынаходнік і кінематаграфіст

Глядзець: YouTube
«Беларусьфільм» – Беларусь
Дастыш фантастыш
Аляксандр Канановіч, 2010
Першы прэзідэнт Беларусі ўласнымі вуснамі раскрывае свае недарэчныя погляды і злавесныя амбіцыі.

Берлінскі міжнародны кінафестываль | праграма «Форум», 1997
Глядзець: YouTube
Пётр Марцаў, Кінавідэакампанія Алана Карона – Беларусь, Расія
Звычайны прэзідэнт
Юрый Хашчавацкі, 1997
Малады паэт, траўмаваны самагубствам маці, вяртаецца ў родную вёску, дзе зноў сустракае сваю першую каханую.
Найважнейшы фільм, створаны неўзабаве пасля атрымання Беларуссю незалежнасці, пра лёс правінцыйнага паэта, агульны для беларускіх творцаў Максім Буйніцкі, рэжысёр

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры | 1996
Глядзець: YouTube
«Беларусьфільм» – Беларусь
Кветкі правінцыі
Дзмітрый Зайцаў, 1994
Пахаваная пад снегам вёска ажывае разам з нараджэннем дзіцяці ў маладой сям’і.
Любімы фільм, які зрабіў мой настаўнік Максім Швед, рэжысёр

Кракаўскі кінафестываль | конкурсная праграма кароткаметражнага дакументальнага кіно, 2003
Міжнародны фестываль дакументальнага і анімацыйнага кіно ў Ляйпцыґу | адмысловае згадванне журы кароткаметражнага конкурсу, адмысловае згадванне экуменічнага журы, 2003
Міжнародны фестываль дакументальнага кіно Cinéma du Réel | прыз за найлепшы кароткаметражны фільм, 2004
«Летапіс», «Беларусьфільм» – Беларусь
Кола
Віктар Аслюк, 2003
Баязлівы ахоўнік супермаркету ўступае ў фатальнае супрацьстаянне з вельмі ўпэўненым у сабе крымінальным элементам.
Сумны беларускі гумар як ён ёсць. Я лёгка ўяўляю, што такая гісторыя сапраўды здарылася дзесьці на Серабранцы Таня Свірэпа, рэжысёрка

Глядзець: YouTube
Юрый Сямашка – Беларусь, Польшча
Кроў і караоке
Юрый Сямашка, 2023
Будучы беларускі рэжысёр здзекуецца з малодшага брата, б’ецца з аднакласнікамі і псіхуе на першых аматарскіх здымках.

Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» | нацыянальны конкурс, 2020 – фестываль адменены
Міжнародны кінафестываль Artdocfest | пазаконкурсная праграма, 2020
Глядзець: YouTube
Мікіта Лаўрэцкі – Беларусь
Мікіта Лаўрэцкі
Мікіта Лаўрэцкі, 2019
Апошнія нязлоўленыя ўдзельнікі антысавецкага паўстання арганізуюць у лесе групавы суіцыд, каб засцерагчы блізкіх.
Адчуванне адчаю, клаўстрафобіі, замкнёнасці – не толькі ў прасторы бясконцага беларускага лесу, але і ў гісторыі Антось Сівых, мастак, вынаходнік і кінематаграфіст

«Беларусьфільм» – Беларусь
На чорных лядах
Валерый Панамароў, 1995
Былы лагерны ахоўнік выпадкова сустракае на адпачынку былога вязня, пасля чаго пачынае сумнявацца ўва ўсім.
Фільм не згубіў актуальнасці і, здаецца, не згубіць яшчэ доўга. Паводле аднога з герояў, наш браняпоезд нікуды не знік. Ён чакае на запасных шляхах. Ён так і будзе надалей так стаяць цёмным бокам у нашай гісторыі да сімвалічнага акту асуджэння былых катаў ананімны дырэктар кінафестывалю

Глядзець: YouTube
Студыя імя Ю. Тарыча, «Беларусьфільм» – СССР
Наш браняпоезд
Міхаіл Пташук, 1989
Амапавец змушана трымае арыштанта ў сябе ўдома. Школьнікі ідуць на экскурсію ў КДБ. Чыноўнікі сняць калектыўны прарочы сон. Маці шукае сына-салдата, якога нібыта ніколі не існавала.
Смешна і сумна Андрэй Палупанаў, рэжысёр, прадзюсар і трэнер

Кінафестываль Fantastic Fest у Остыне | адмысловае згадванне журы конкурсу Fantastic Shorts за эпізод «Ператрымка», 2023
Міжнародны кінафестываль goEast у Вісбадэне | міжнародная конкурсная праграма, 2024
Таллінскі кінафестываль «Цёмныя ночы» | пазаконкурсная праграма «У дзеянні: беларуская апазіцыя», 2024
Глядзець: YouTube
Belsat – Польшча
Працэсы
Андрэй Кашперскі, 2022–2023
Муж не ведае, што рабіць, калі ягоную жонку-журналістку садзяць на доўгі тэрмін за стрым з мірнага пратэсту.

Кінафестываль Tribeca ў Нью-Ёрку | міжнародны конкурс ігравых фільмаў, 2024
Індыйскі міжнародны кінафестываль | міжнародная конкурсная праграма, 2024
Турынскі кінафестываль | міжнародная конкурсная праграма, 2024
Media Corporation – Польшча
Пад шэрым небам
Мара Тамковіч, 2024
Да незадаволенасці мужа маладая беларуская мастачка заводзіць душэўнае сяброўства са старым польскім мастаком.
Філасофскае назіранне, напоўненае змірэннем з непазбежнасцю смерці, але пры гэтым поўнае жадання жыць Наталля Вавілонская, журналістка і менеджарка культурніцкіх праектаў

Фестываль дакументальнага кіно ў Амстэрдаме | прыз за найлепшы сярэднеметражны фільм, 2018
Кракаўскі кінафестываль | «Срэбны ляйконік» за найлепшую рэжысуру дакументальнага фільму ў нацыянальным конкурсе, 2019
Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» | найлепшы дакументальны фільм у нацыянальным конкурсе, 2019
Глядзець: YouTube Vodblisk
Film Studio Everest, Belsat – Польшча
Сума
Андрэй Куціла, 2018
Бельгійскі рэпер і беларускі бітмэйкер даюць канцэрт у Мінску і ледзь не паміраюць ад крынджу. Ці ўсё ж паміраюць.

Маскоўскі міжнародны кінафестываль | пазаконкурсная праграма, 2019
Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» | нацыянальны конкурс, 2019
Глядзець: YouTube
Мікіта Лаўрэцкі, Вольга Кавалёва – Беларусь
Сашава пекла
Мікіта Лаўрэцкі, 2019
Не пакараны немцамі без тлумачэння прычынаў вясковы дыверсант выклікае падозранне ў партызанаў.

Канскі кінафестываль | прыз ФІПРЭССІ за найлепшы фільм асноўнага конкурсу, 2012
Міжнародны кінафестываль у Карлавых Варах | пазаконкурсная праграма, 2012
Адэскі міжнародны кінафестываль | найлепшы фільм у міжнародным конкурсе, 2012
Ma.ja.de. Fiction, GP Cinema Company, Rija Films, Lemming Film, «Беларусьфільм» – Нямеччына, Расія, Латвія, Нідэрланды, Беларусь
У тумане
Сяргей Лазніца, 2012
Англійскі бізнесовец, в’етнамская акторка, афрыканскі пілот, пара хіпі і савецкі доктар намагаюцца выжыць у захопленым тэрарыстамі самалёце.
Адзіны авангардавы анархамюзікл беларускага кіно Міхал Сандыга, кінакрытык

Глядзець: YouTube
«Беларусьфільм» – СССР
Хроніка ночы
Аляксей Спешнеў, 1973
Была ўлічаная сума згадак мультфільмаў «Беларускія прымаўкі», «Выцінанка-выразанка», «Як служыў жа я ў пана». Ува ўсіх працах ажылыя выцінанкі ці то скажаюць, ці то смела ўдакладняюць сэнс таго фальклору, які яны ілюструюць.
Этна, у якім хочацца жыць Максім Жбанкоў, медыяактывіст і культурніцкі аналітык

Студыя мультыплікацыйных фільмаў, «Беларусьфільм» – Беларусь
Мультфільмы Міхаіла Тумелі ў стылістыцы выцінанкі (2008–2012)