Беларуская незалежная кінаакадэмія збірае праекты для прэзентацыі на Еўрапейскім кінарынку «Берлінале»
Беларуская незалежная кінаакадэмія запрашае аўтараў дасылаць праекты поўнаметражных фільмаў на розных стадыях працы ў якасці заявак на ўдзел у прэзентацыі, якую кінаакадэмія ладзіць на Еўрапейскім кінарынку Берлінскага міжнароднага кінафестывалю. Івэнт адбудзецца ў лютым 2026 года. З дасланых заявак да ўдзелу будуць адабраныя ад пяці да сямі праектаў.