Навіны
МАСТАКІ ЗА АНДРЭЯ
25 жнів 2024

Апеляцыйнаму суду ў Бялградзе і міністру юстыцыі Сербіі Маі Попавіч Мы заклікаем сербскія ўлады не дапусціць экстрадыцыі рэжысёра Андрэя Гнёта ў Беларусь, дзе яму пагражае зняволенне, катаванні і нават смяротнае пакаранне. Часу засталося вельмі мала – ужо ў аўторак, 27 жніўня, Апеляцыйны суд Сербіі правядзе заключнае пасяджэнне ў справе Андрэя. Менавіта тады пастановяць, ці адбудзецца экстрадыцыя беларуса. Андрэй – беларускі рэжысёр і актывіст. Знаны сваймі дакументальнымі матэрыяламі аб пратэстах у Беларусі ў 2020 годзе, а таксама запісамі зваротаў спартоўцаў з патрабаваннямі свабодных і справядлівых выбараў. Яго пераследуюць улады Беларусі за гэтыя дзеянні. Андрэя арыштавалі ў Сербіі ў 2023 годзе пасля запыту на пошук праз Інтэрпол ад ураду Беларусі. Гэта паўторная тактыка, якую выкарыстоўвае рэжым Лукашэнкі для высочвання актывістаў за дэмакратыю па ўсім свеце. Нягледзячы на тое, што Інтэрпол пазней адмяніў запыт, Сербія не вызваліла Андрэя. Андрэй Гнёт прызнаны міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі палітычным вязнем. Як адзначае Amnesty International, «згодна з міжнародным правам, якое забараняе катаванні і бесчалавечнае абыходжанне, Сербія мусіць забяспечыць абарону Андрэю Гнёту. Мы заклікаем урад Сербіі забяспечыць яго бяспеку і свабоду». Падобныя заклікі выказвалі Камітэт абароны журналістаў, Міжнародная кааліцыя кінафестываляў у небяспецы, Міжнародная федэрацыя за правы чалавека ды іншыя арганізацыі. У Беларусі цяпер больш за 1300 палітычных вязняў, якія ўтрымліваюцца ў бесчалавечных умовах. Кампанію «Мастакі за Андрэя» зарганізаваў актор Міця Савелаў і прадзюсарка, рэжысёрка Воля Чайкоўская, сузаснавальніца Беларускай незалежнай кінаакадэміі (BIFA), пры падтрыманні Еўрапейскай кінаакадэміі (EFA). У ліпені BIFA і EFA супольна заклікалі неадкладна вызваліць Андрэя Гнёта. Дадатковая інфармацыя: Заява Amnesty International Заява Еўрапейскай кінаакадэміі Заява Беларускай незалежнай кінаакадэміі Камітэт абароны журналістаў The Gardian Падпісаліся:

Міця Савелаў, актор, актывіст, арганізатар кампаніі «Мастакі за Андрэя» Воля Чайкоўская, кінапрадзюсарка, рэжысёрка, сузаснавальніца BIFA, арганізатарка кампаніі «Мастакі за Андрэя» Агнешка Голянд, кінарэжысёрка і сцэнарыстка Жульет Бінош, акторка, прэзідэнтка Еўрапейскай кінаакадэміі Святлана Алексіевіч, пісьменніца, журналістка, лаўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 2015 года Жустын Трые, кінарэжысёрка, сцэнарыстка Арцюр Арары, сцэнарыст і актор Бела Тар, кінарэжысёр Зандра Гюлер, акторка Мікалай Халезін, M.B.E., сузаснавальнік і мастацкі кіраўнік Беларускага Свабоднага тэатру Наталля Каляда, M.B.E., сузаснавальніца і мастацкая кіраўніца Беларускага Свабоднага тэатру Матэйс Ваўтэр Кнол, генеральны дырэктар Еўрапейскай кінаакадэміі Марк Казінз, кінарэжысёр, прадзюсар, пісьменнік Сырджан Драгаевіч, пісьменнік, рэжысёр Майк Даўні, OBE, прадзюсар, старшыня Еўрапейскай кінаакадэміі Маргарэтэ фон Трота, кінарэжысёрка, сцэнарыстка і акторка Вім Вендэрс, рэжысёр, драматург і фатограф Ёргас Ланцімас, рэжысёр Корнель Мундруцо, рэжысёр кіно і тэатра Дама Ванэса Рэдгрэйв DBE, актриса Кірыл Сярэбранікаў, рэжысёр Владымір Пэрышыч, кінарэжысёр Ізабэл Кушэт, кінарэжысёрка і сцэнарыстка Люкас Донт, кінарэжысёр і сцэнарыст Віктар Касакоўскі, кінарэжысёр Ясміла Жбаныч, кінарэжысёрка і сцэнарыстка Мэляні Лёран, акторка і кінарэжысёрка Дамір Ібрагімавіч, прадзюсар Рэбэка О'Браен, прадзюсарка Дэйвід Лан, CBE, драматург, тэатральны прадзюсар і рэжысёр Міраслаў Тэрзіч, рэжысёр, пісьменнік, прадзюсар Лямбэр Вільсон, актор Эдвард Бэргер, кінарэжысёр і сцэнарыст Крыст’ян Мунджыў, кінарэжысёр і сцэнарыст, прадзюсар Карым Айнуз, кінарэжысёр і сцэнарыст Крыстын Бэйкан, мастацкая сукіраўніца тэатру Ice&Fire Кен Лоўч, кінарэжысёр і сцэнарыст Ніна Гос, акторка
Марка Белокьё, рэжысёр і сцэнарыст Пэдра Альмадовар, рэжысёр Павел Паўлікоўскі, рэжысёр Дзяніс Іваноў, прадзюсар Алег Сянцоў, кінарэжысёр і сцэнарыст Аліс Д’ёп, кінарэжысёрка і сцэнарыстка Зар Амір Эбрагімі, акторка і кінарэжысёрка Джым Шэрыдан, кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар Шарлат Ўэлз, кінарэжысёрка і сцэнарыстка Фэрнанда Труэба, кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар Хасэ Марыя Маралес, прадзюсарка Элена Манрыке, кінарэжысёрка і прадзюсарка Аляксей Палуян, кінарэжысёр, сцэнарыст Гуслягі Малянда, акторка Эстыбаліс Урэсоля Салягурэн, кінарэжысёрка і сцэнарыстка Лярс Айдынгер, актор Паўля Конс Варэля, кінарэжысёрка і сцэнарыстка Аранча Эчэварыя, кінарэжысёрка і сцэнарыстка Ліс Лёбата, кінарэжысёрка і акторка Дар'я Жук, кінарэжысёрка Бранка Бэшэвіч Гаіч, рэжысёрка фільмаў і тэлевізійных серыялаў, сябра Еўрапейскай кінаакадэміі ў Берліне Ірэна Кацяловіч, кінакрытык Мара Тамковіч, рэжысёрка Улада Сянькова, кінарэжысёрка, сцэнарыстка Андрэй Куціла, кінарэжысёр Таня Гацура-Яворская, рэжысёрка, “Watch Docs Беларусь” Біляна Прванавіч, прадзюсарка Сяргей Шабохін, мастак, галоўны рэдактар Kalektar.org Нікала Люца, рэжысёр кіно і тэатру Яспэр Рысэн, кінарэжысёр Катэрына Джэб, мастачка, фатографка Боян Вулэтыч, кінарэжысёр, сцэнарыст, сябра Еўрапейскай кінаакадэміі, Звяз сербскіх кінадакументалістаў Саша Кулак, кінарэжысёрка Эран Лі-Гіл, канадска-амерыканска-брытанскі мастак 
Марына Якубовіч, актрыса, тэатральная рэжысёрка Марына Юрэвіч, актрыса, тэатральная рэжысёрка Сыныша Цвэтыч, кінарэжысёр Максім Дыдзенка, тэатральны рэжысёр Аляксей Вайніловіч, актор Максім Швед, кінарэжысёр Янка Баляк, рэжысёр фільмаў і тэлевізійных серыялаў, прафесар на факультэце драматычных мастацтваў у Бялградзе Стэфан Іванчыч, кінарэжысёр, прадзюсар і праграміст кінафестываляў Марына Здаронкава, акторка, тэатральная рэжысёрка Марыя Пятровіч, акторка Ганна Саўчанка, кінарэжысёрка Мікалай Стоцька, актор Ганна Комар, пісьменніца, перакладніца Павел Гарадніцкі, акцёр, тэатральны рэжысёр, музыка Вольга Шпарага, філосафка Саша Філіпенка, пісьменнік, журналіст
Мірыям Маргуліс, актрыса Антон Долін, кінакрытык і журналіст Галіна Альтман, кампазітарка, музыка Эшлі Караўэй, мастацкая кіраўніца тэатру Metalore Даніел Хочэвар, прадзюсар Майкл Локшын, кінарэжысёр, пісьменнік Огнен Главаныч, пісьменнік, рэжысёр Бобан Скэрлыч, пісьменнік, рэжысёр Сырдан Галубавіч, кінарэжысёр Марка Грба Сінг, кінарэжысёр і праграміст кінафестываляў Маша Нэшкавіч, кінарэжысёрка і тэлевізійная рэжысёрка Таня Брзакавіч, кінарэжысёрка Саламэ Яшы, кінарэжысёрка Лара Байрактарэвіч, кіраўніца праектаў Эна Байрактарэвіч, прадзюсарка Нана Экутымішвілі, кінарэжысёрка, пісьменніца Марыям Чачыя, кінарэжысёрка, прадзюсарка Таццяна Нядбай, паэтка, старшыня Беларускага ПЭНу, праваабаронца, выдаўца Міна Лэонтыевіч, каардынатарка вытворчасці Елэна Мітравіч, прадзюсарка Джэсіка Гаўснэр, кінарэжысёрка і сцэнарыстка


Арганізацыі, якія падтрымалі ліст: GFI – Грузінскі кінаінстытут DOCA – Асацыяцыя дакументальнага кіно Грузіі Украінская кінаакадэмія Нацыянальная асацыяцыя кінематаграфістаў Украіны Гэты спіс не поўны. Самы поўны абноўлены спіс тут.