Навіны
Вітаем новы борд Беларускай незалежнай кінаакадэміі
17 ліп 2025
У праўленне асацыяцыі ўвайшлі Дар’я Жук, Ірэна Кацяловіч, Аляксей Палуян, Ігар Сукманаў, Мара Тамковіч і Воля Чайкоўская.

Борд Беларускай незалежнай кінаакадэміі абіраецца праз галасаванне на генеральнай асамблеі тэрмінам на два гады. Праўленне фармуе парадак дня ў дзейнасці кінаакадэміі, а таксама адказвае за яе адпаведнасць місіям і каштоўнасцям, з якімі супольнасць стваралася.

BIFA аб’ядноўвае прафесіяналаў сферы кіно, каб зрабіць голас незалежных фільммэйкераў больш гучным і магутным. Мы хочам, каб менавіта з незалежнымі, прадэмакратычнымі і свабоднымі ад цэнзуры кінематаграфістамі беларускае кіно асацыявалася за мяжою.

Мы будзем і надалей адстойваць каштоўнасці свабоды і праўды і шукаць магчымасці для беларускіх фільммэйкераў.